Заданні, якія неабходна выканаць:
Характарыстыка гістарычнага дзеяча
1. Імя, даты жыцця, паходжанне гістарычнага дзеяча (прыналежнасць да саслоўя).
2. Найважнейшыя падзеі жыцця і ўчынкі.
3. Вынікі дзейнасці.
4. Ваша стаўленне да гістарычнага дзеяча:
а) ваша меркаванне пра яго справы і ўчынкі (падмацаванае фактамі);
б) якія дзеянні і ўчынкі выклікаюць вашу павагу да яго, якія – асуджэнне.
Заданне 5: знайдзіце на карце
- месцы баявых дзеянняў паўстанцаў: Кракаў, Вільня, бітвы пад Крупчыцамі (пад Кобрынам) і Мацяёвіцамі (недалёка ад Варшавы), Прага (прадмесце Варшавы);
- тэрыторыі, якія атрымалі Расія, Прусія і Аўстрыя пасля ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г.
Заданне 6: зрабіце аналіз карыкатуры па пытаннях:
1) Назавіце дзеючых асоб і іншыя аб’екты (прадметы і інш.)
2) Ці ёсць на карыкатуры ўмоўныя або сімвалічныя дэталі?
3) Апішыце падзеі, якія адлюстраваны на карыкатуры.
4) У чым заключаецца галоўная ідэя аўтара?
Заданні для дапытлівых (на выбар):
Заданне для дапытлівых 1: пазнаёмцеся з карцінай Ф. Смуглевіча “Прысяга Тадэвуша Касцюшкі на Кракаўскім рынку”. Вызначце, якой падзеі яна прысвечана. Ці можна лічыць дадзеную карціну гістарычнай крыніцай? Складзіце прамову, з якой Касцюшка мог бы звяртацца да акружаючых яго людзей.
Заданне для дапытлівых 4: параўнайце афармленне грошай паўстанцаў і сучасных беларускіх банкнот. У чым іх адрозненне і падабенства?
выкарыстоўваючы дадатковую літаратуру, складзіце ўяўнае комікс-інтэрв’ю з Тадэвушам Касцюшкам.