6 клас, гісторыя Беларусі
Дарагія мае вучні! Сюды вы можаце даслаць адказы на выкананыя заданні. А таксама задаць пытанні.
 
Перад тым як напасці на Польшчу 1 верасня 1939 года, галоўны ідэолаг нацысцкай Германіі Ёзэф Гебельс унёс у спецыяльны спіс ворагаў рэйха карціну Яна Матэйкі “Бітва пад Грунвальдам”. Першапачаткова за палатно абяцалі 2 мільёны рэйхсмарак, праз некалькі гадоў сума вырасла ў пяць разоў. Зараз маштабны твор знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, а ў гады вайны яго хавалі пад Люблінам. Нацысты не выпадкова палявалі за карцінай, дзе паказаны разгром тэўтонскіх рыцараў у 1410 годзе.
Чаму немцы ўнеслі ў спіс ворагаў рэйха дадзеную карціну і хацелі яе знішчыць? Цікава?
Тады давайце працаваць!!!

План вывучэння тэмы

1. Вывучы матэрыял параграфа 8 “Вялікая вайна” і Грунвальдская бітва.

2. Замацуй свае веды, праглядзеўшы відэаўрок па тэме.

3. Выканай заданні ў рабочым сшытку па тэме.

Пры вывучэнні новай тэмы выкарыстоўвайце вучэбны дапаможнік.


А таксама пазнаёмцеся з відэаўрокам маёй калегі. Ён дапаможа вам сістэматызаваць і замацаваць новыя веды па тэме “Вялікая вайна” і Грунвальдская бітва.

Заданні выконвайце ў рабочых сшытках.

 Заданне 2: запоўніце табліцу.
 

 Выберыце адно з заданняў і адкажыце на пытанні да яго:

1: прааналізуйце ўрывак з “Хронікі Быхаўца” пра Грунвальдскую бітву.
2: прааналізуйце рэпрадукцыю карціны Зыгмунта Развадоўскага і Тадэвуша Попеля “Грунвальдская бітва”.
3: прааналізуйце Грунвальдскую бітву па фрагменце мастацкага фільма “Крыжакі”.
4: прааналізуйце песню “Грунвальдская бітва” групы “Стары Ольса”.
Заданне 3. Прачытайце ўрывак з “Хронікі Быхаўца”, адкажыце на пытанні, выканайце заданні.
Заданне 3. Прааналізуйце па пытаннях відэафрагмент (2.33.15 – 2.40.50) мастацкага фільма “Крыжакі” і выканайце заданне.
Заданне 3. Разгледзьце
рэпрадукцыю карціны З. Развадоўскага і Т. Попеля “Грунвальдская бітва”, адкажыце на пытанні.

НаШтоБуЗУ (крытэрыі дасягнення мэты) урока:

1. Ведаю даты “Вялікай вайны”, Грунвальдскай бітвы, Торуньскага міру.

2. Назаву прычыны і вынікі “Вялікай вайны”.

3. Змагу апісаць ход і вынікі Грунвальдскай бітвы; даць ацэнку дзейнасці ўдзельнікаў бітвы.

4. Пакажу на карце месца, дзе адбывалася Грунвальдская бітва, дзе быў падпісаны Торуньскі мір.

5. Выкажу меркаванне аб гістарычным значэнні Грунвальдскай бітвы.

6. Змагу скласці гістарычныя партрэты Ягайлы, Вітаўта, Ульрыха фон Юнгінгена.

7. Змагу параўнаць відэасюжэт з тэкстам вучэбнага дапаможніка.

 Заданне 4 (па жаданні): зрабіце мультысэнсорны аналіз карціны “Бітва пад Грунвальдам", а для гэтага закончыце сказы:

1. На карціне я бачу...

2. Гледзячы на малюнак, я задаю сабе пытанне...

3. Я спадзяюся (баюся), што...

4. Я чую...

5. Я адчуваю пах...

6. Я думаю, што пасля гэтага адбудзецца...

7. Маё стаўленне да прадстаўленых на карціне падзей я магу выказаць словам (словамі)...
 
 Заданне 5. Правер свае веды па тэме.
 Для дапытлівых.
Заданне: разгледзьце інфаграфіку і параўнайце суадносіны сіл ваюючых бакоў. Ці адрозніваюцца дадзеныя інфаграфікі з дадзенымі вучэбнага дапаможніка?