6 клас, гісторыя Беларусі
Дарагія мае вучні! Сюды вы можаце даслаць адказы на выкананыя заданні. А таксама задаць пытанні.
 

Інструкцыя:

Для паспяховага выканання заданняў уважліва прачытай § 12 “Развіццё гарадоў”.

Заданні, якія неабходна выканаць:

1. Параўнайце планіроўку больш старажытных і маладых сярэднявечных гарадоў і вызначце галоўнае прызначэнне беларускіх гарадоў у розныя перыяды іх узнікнення.
2. Запішыце ў сшытак азначэнне паняцця “мястэчка”, вылучыўшы яго агульныя і асаблівыя рысы ў параўнанні з вёскай і горадам.
3. Работа з ілюстрацыямі гербаў сярэдневечных цэхаў.
4. Выканайце заданне ў сервісе LearningApps.
5. Запішыце ў сшытак азначэнне паняцця “магдэбургскае права”. Прачытайце дакумент “З прывілея гораду Менску” (1499 г.) і вусна адкажыце на пытанні.
6. Папрацуйце з гістарычнай картай “Гарады ВКЛ у XIV–XV стст.”.
7. Запішыце ў сшытак азначэнне паняццяў “магістрат”, “ратуша”, “мяшчане”. Запоўніце ў сшытку схему “Кіраванне ў гарадах з магдэбургскім правам”.
8. Дапоўніце схему “Гістарычная роля гарадоў”.
9. Растлумачце лагічны ланцужок (можна растлумачыць вусна).
10. Правяраем свае веды – ў сервісе LearningApps.
11. На 9-10 балаў: выкарыстоўваючы ПАПВ-формулу выказаць свае адносіны да гістарычнай падзеі (можна запісаць галасавое паведамленне).

Заданні выконвай у рабочым сшытку і сервісе LearningApps.

Спасылку, фота або гукавое паведамленне выкананых заданняў адпраў настаўніку.

Заданне 1: Параўнайце планіроўку больш старажытных і маладых сярэднявечных гарадоў і вызначце галоўнае прызначэнне беларускіх гарадоў у розныя перыяды іх узнікнення.

Заданне 2:

Запішыце ў сшытак азначэнне паняцця “мястэчка”, вылучыўшы яго агульныя і асаблівыя рысы ў параўнанні з вёскай і горадам.
Заданне 3:
Уважліва разгледзьце ілюстрацыі.
1) Вызначце, гербы якіх сярэднявечных цэхаў прадстаўлены на малюнках. Раскажыце, якую яны закуплялі сыравіну, а які гатовы тавар выпускалі.
2) Прыдумайце і намалюйце гербы некалькіх цэхаў, якія існавалі ў гарадах ВКЛ (па жаданні).
Заданне 4: Выканайце заданне ў сэрвісе LearningApps.
Размяркуйце тавары знешняга гандлю беларускіх зямель ВКЛ на дзве групы: што ўвозяцца і вывозяцца.

 Дайце разгорнуты адказ на пытанне, чаму ў Еўропу вывозілася ў асноўным сыравіну, у той час як з Еўропы ўвозілі пераважна гатовыя рамесныя тавары.
Original link

Заданне 5:

Запішыце ў сшытак азначэнне паняцця “магдэбургскае права”. Прачытайце ў вучэбным дапаможніку на с. 114 дакумент “З прывілея гораду Менску” (1499 г.) і вусна адкажыце на пытанні:
1. Што такое магдэбургскае (нямецкае) права? Якія асаблівыя прывілеі яно давала гарадскому насельніцтву?
2. Якое права – літоўскае і рускае або нямецкае – было больш выгадна гарадам?
3. Як вы думаеце, ці ўсе гарады ў дзяржаве былі пераведзены на магдэбургскае права? За якія заслугі яго можна было атрымаць?
4. З якой мэтай, зыходзячы з дакумента, давалася магдэбургскае права? Ці адпавядала дадзенае сцвярджэнне рэальнасці?
5. Што атрымліваў па магдэбургскім праве Менск?
6. Хто паводле новага права меў судовую ўладу? За кім захоўвалася вярхоўнае права суду?

Заданне 6: Папрацуйце з гістарычнай картай “Гарады ВКЛ у XIV–XV стст.”.

1. Знайдзіце на гістарычнай карце найбуйнейшыя беларускія гарады XV ст. Назавіце рэкі, па якіх праз гэтыя гарады ажыццяўляўся гандаль.

2. Пакажыце напрамкі, адкуль прывозілі на нашы землі: а) усходнія тавары; б) шкуры пушных звяркоў; в) вырабы з бурштыну.

3. Начарціце ў сшытку стужку часу і адзначце на ёй гады, калі гарады Вільня, Полацк, Мінск, Гродна, Брэст атрымалі Магдэбурскае права. Даведайцеся, ці меў падобнае права ваш населены пункт (па жаданні).

4. Падлічыце, колькі гадоў прайшло ад атрымання Магдэбургскага права сталіцай ВКЛ да яго атрымання: а) найстаражытным беларускім горадам; б) найбуйнейшым горадам Рэспублікі Беларусь.

 
Заданне 7:
Запішыце ў сшытак азначэнне паняццяў “магістрат”, “ратуша”, “мяшчане”.
Запоўніце ў сшытку схему “Кіраванне ў гарадах з магдэбургскім правам” наступнымі элементамі: магістрат, лава, рада, войт, бурмістр, мяшчане.


ПЛАН ВЫВУЧЭННЯ ТЭМЫ:

1. Рост гарадоў і іх насельніцтва.

2. Узрастанне ролі рамяства і гандлю.

3. Магдэбургскае права.

4. Гістарычная роля гарадоў.

НаШтоБуЗУ (крытэрыі вывучэння тэмы):

Буду ведаць:

- азначэнні паняццяў: магдэбургскае права, магістрат, ратуша, мяшчане;

- гады атрымання магдэбургскага права гарадамі Вільня, Брэст, Полацк і Мінск;

- рамёствы, якім належала галоўная роля ў беларускіх гарадах XV ст.;

Буду ўмець:

- пералічваць саслоўі, органы гарадскога самакіравання;

- апісваць знешні выгляд і гаспадарчае жыццё гарадоў;

- вызначаць змены, якія адбыліся ў гарадскім рамястве і прычыны пашырэння гандлю ў XV ст.

 

Заданні для дапытлівых (па жаданні):

Заданне для дапытлівых 1: Разгледзьце і апішыце скульптурныя кампазіцыі, размешчаныя на плошчы Свабоды ў Мінску.
1. Вызначце, якой гістарычнай падзеі яны прысвечаны.
2. Якую пасаду займаў чалавек, прадстаўлены на першай скульптурнай кампазіцыі? Што сімвалізуюць скрутак і ключ у яго руках?
3. Чаму ў сярэднявечным Менску і ў іншых гарадах Вялікага Княства Літоўскага было неабходна мець Гарадскія шалі?

Заданне для дапытлівых 2:

Пазнаёмцеся з ўрыўкам з граматы Полацку на магдэбургскае права (1498 г.), складзіце спіс тавараў, якія можна было купіць на Полацкім кірмашы.
“Дазваляем гэтамувышэйназванаму гораду тры разы ў год ладзіць кірмашы для яго карысці. Чужаземныя купцы павінны будуць купляць [у полацкіх купцоў] воск – адным кавалкам; собаля, куніцы і хоры – па сорак штук; вавёрку, гарнастая, ласку і норку – дзвесце пяцьдзесят; попел і смалу. І ўсяго гэтага яны не маюць права купляць ні ў лясах, ні ў борах, ні ў сёлах, толькі ў горадзе [у Полацку]. Чужаземныя купцы тканіны могуць прадаваць паставам; соль –лаштом; перац, імбір, міндаль і іншыя звычайныя прыправы – каменем; шафран, мускат, гваздзіку; іншыя дарагія прыправы – фунтам; сякеры, нажы і іншыя падобныя рэчы – тахром або тузінам; жалеза, волава, медзь, латунь і іншыя – цэнтнерам; фінікі, разынкі – кошыкам; розныя віны, нямецкае піва і іншыя замежныя напоі – цэлай бочкай”.
Заданне для дапытлівых 3.
Прачытайце ўрывак з прывілею аб надзяленні Мінска магдэбургскім правам і выканайце прапанаваныя заданні.

Заданне для дапытлівых 4:
Разгледзьце выяву сярэднявечнага горада з дапушчанымі памылкамі. Знайдзіце іх і выпраўце.
Сучасны мастак адлюстраваў вуліцу сярэднявечнага горада. Але што гэта?! Відаць, у школе ён быў нядбайным вучнем – сёе-тое пераблытаў. Якія памылкі дапусціў мастак?