8 клас, гісторыя Беларусі.
Раздзел II. БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX – ПАЧАТКУ XX ст.

Шумель Таццяна Іванаўна,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

ДУА “Гарадоцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна”

https://vk.com/tanyashumel

tanyashumel@mail.ru

 
На ўроках гісторыі мы з вамі ўжо неаднаразова сустракаліся з малюнкамі Напалеона Орды. Скласці ўяўленне аб тым, як выглядалі некаторыя ўжо неіснуючыя беларускія маёнткі, можна цяпер толькі па яго малюнках. Але знакаміты ён не толькі як мастак, але і як піяніст і кампазітар. Казімір Альхімовіч, Нікадзім Сілівановіч, Ілья Рэпін, Юдаль Пэн, Марк Шагал, Эдвард Вайніловіч… Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з іх жыццём і творчасцю, а таксама з архітэктурнымі стылямі, якія былі характэрны для дадзенага часу.

Цікава? Тады давайце выконваць заданні!

1. Запішыце ў сшытак тэму ўрока.
Уважліва прачытайце 1 пункт §26 “Жывапіс” або праглядзіце відэаролік: "Жывапіс Беларусі 1860 я гг . - пачатак 20 ст.".

Вусна адкажыце на пытанні:

1. Ахарактарызуйце сюжэты карцін К. Альхімовіча і Н. Сілівановіча.

2. Чаму замалёўкі Н. Орды маюць вялікую каштоўнасць для гістарычнай навукі?

3. Якія асаблівасці жыцця гараджан адлюстроўваюць карціны Ю. Пэна, М. Шагала?
Original link

2. Разгледзьце рэпрадукцыі карцін Ю. Пэна «Вуліца ў Віцебску» і «Млын на Віцьбе», М . Шагала «Над горадам» і прааналізіруйце адну з іх па пытаннях.

«Вуліца ў Віцебску». Ю. Пэн
 
«Над горадам». М. Шагал
 
«Млын на Віцьбе». Ю. Пэн
 

2. Вусна адкажыце на пытанні да карцін.

1. Што ці каго вы бачыце на карціне?
2. Якія пачуцці выклікае ў вас гэта карціна?
3. Падумайце, якімі гукамі мог быць напоўнены эпізод, прадстаўлены на карціне. «Падслухайце» гэтыя гукі.
4. Галасы каго з выяўленых на карціне асоб вы чуеце?
5. Які пах, звязаны з сюжэтам карціны, вы адчуваеце?
6. У які час, у якіх абставінах намаляваны людзі? Хто яны?
7. Як вы думаеце, што магло адбыцца далей, зыходзячы з сюжэта карціны?
8. Раскажыце пра эпізод, выяўлены на карціне, з пункту гледжання аднаго з персанажаў, намаляваных на ёй. Для аповеду выкарыствайце ўсё, што вы ўбачылі і «пачулі».
9. Падумайце, ці будуць апавяданні «відавочцаў» падзеі аднолькавымі. Калі яны будуць адрознівацца, то чым?

3. Уважліва прачытайце 2 пункт параграфа “Развіццё архітэктуры”.

1. Запішыце ў сшытак азначэнне паняцця “цэрквы-мураўёўкі” і запомніце яго.
2. Растлумачце абставіны грамадска-палітычнага жыцця, вынікам якіх стала будаўніцтва па ўсёй Беларусі так званых цэркваў-«мураўёвак».
3. Запоўніце ў сшытку табліцу “Мастацкія стылі ў помніках архітэктуры Беларусі”.
Помнік архітэктуры

Стыль

Кароткае

апісанне

Фота / малюнак

Касцёл Святога Роха (Мінск)

Касцёл Святых Сымона і Алены (Мінск)

Свята-Уваскрасенскі сабор (Барысаў)

Капліца-пахавальня Паскевічаў (Гомель)

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Відзы)

Гасцініца «Еўропа» (Мінск)

Давайце замацуем вывучанае!

Пасля вывучэння тэмы вы будзеце:

Ведаць: дасягненні культуры на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX – пачатку ХХ ст.;
Умець: вызначаць гістарычныя сюжэты ў творчасці прадстаўнікоў беларускага мастацтва; прыводзіць прыклады пабудоў, узведзеных у розных архітэктурных стылях; характарызаваць гістарычныя матывы ў мастацтве Беларусі.
Ты будзеш сёння паспяховым на занятку, калі ў канцы занятку зможаш выканаць праверачную работу ў Гугл формах
або заданне ў сервісе learningapps.
Для дапытлівых!
Юдаль Пэн
Original link
Для дапытлівых!
Марк Шагал
Original link
Для дапытлівых!
Эдвард Вайніловіч
Original link
Можаце выбраць для выканання вось гэту інтэрактыўную дошку.
Аўтар: Козел Таццяна Мікалаеўна. ДУА "Лапацінская сярэдняя школа" Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Original link